https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінск узначаліў топ-10 гарадоў для наведвання ў Еўропе ў гэтым годзе


Прывабнасць беларускай сталіцы падвысілася дзякуючы бязвізаваму рэжыму, а таксама міжнародным спартыўным спаборніцтвам, якія пройдуць у 2019 годзе.
Адной з прычын, па якіх варта наведаць Мінск, стануць другія Еўрапейскія гульні, лічыць брытанскае выданне Independent.

Журналісты склалі рэйтынг, які складаецца з дзесяці еўрапейскіх гарадоў, якія найбольш падыходзяць для падарожжаў у 2019 годзе. Першае месца ў гэтым своеасаблівым топ-10 заняла беларуская сталіца.

Independent матывуе свой выбар тым, што з 21 па 30 чэрвеня ў Мінску будуць праходзіць II Еўрапейскія гульні. Пры гэтым у Беларусі працуе 30-дзённы бязвізавы рэжым, што спрашчае падарожжа для замежных турыстаў.

Брытанскія журналісты адзначаюць, што гасцей беларускай сталіцы здзівіць Стары горад, дзе яны знойдуць "мноства хіпстарскіх кафэ і кактэйль-бараў". Да таго ж таблоід адзначае, што турыстаў напэўна здзівіць тое, наколькі Мінск чысты, бяспечны і прыязны горад.

Акрамя Мінска ў рэйтынг увайшлі Ратэрдам (Нідэрланды), Сітжэс (Іспанія), Арль (Францыя), Сараева (Боснія), Рым (Італія), Дыснэйлэнд у Парыжы, Бялград (Сербія), Венецыя (Італія), Брысталь (Вялікабрытанія).

Мінск, 6 студзеня 2019
Sputnik
 
Дата публикации:06.01.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:491
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Мінск Рейтинг Визовый режим ІІ Европейские игры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме