https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Удзельнікам і гасцям ІІ Гульняў краін СНД у Магілёве прапануюць цікавыя турмаршруты для знаёмства з вобласцю


Аб гэтым расказала дырэктар ДКУП "Магілёўаблтурыст" Алена Карпенка.
Для гасцей і ўдзельнікаў ІІ Гульняў краін СНД у Магілёве падрыхтавалі насычаныя і цікавыя турыстычныя маршруты, у час якіх можна будзе не толькі азнаёміцца з багатай гісторыяй краю, але і атрымаць задавальненне ад яго прыгажосці. 

"Ужо зусім хутка наша краіна будзе прымаць маштабныя спартыўныя спаборніцтвы - ІІ Гульні краін СНД. Адным з гарадоў, дзе будуць праходзіць спаборніцтвы, стане і Магілёў. Вядома, мы чакаем, што да нас прыедзе вялікая колькасць гасцей: удзельнікі і іх суправаджальнікі, турысты. Рыхтуецца горад не толькі ў частцы спартыўных баз і месцаў размяшчэння. З нашага боку вельмі хочацца, каб кожны госць азнаёміўся з нашым горадам і вобласцю, даведаўся пра іх гісторыю і прыгожыя мясціны. Для гэтага мы падрыхтавалі разнастайныя турыстычныя маршруты з экскурсіямі па самых знакамітых мясцінах Магілёўшчыны", - сказала яна.

Як адзначыла Алена Карпенка, турмаршруты маюць розную працягласць па колькасці дзён знаходжання. Наведаць экскурсіі можна будзе як групай, так і індывідуальна.

Так, арганізаваныя групы змогуць азнаёміцца з памятнымі мясцінамі абласнога цэнтра, даведацца пра гісторыю развіцця Магілёва ў розныя гістарычныя перыяды, наведаць храмы горада, а таксама Музей алімпійскай славы Магілёўскай вобласці. Запланаваны і экскурсіі па рэгіёне: госці змогуць наведаць сапраўднае месца сілы - Блакітную крыніцу пад Слаўгарадам, паглядзець Пацёмкінскі палац у Крычаве, азнаёміцца з прыгожым горадам Мсціславам і Свята-Успенскім мужчынскім манастыром у Пустынках. Прапануюць турыстам і гістарычны ваяж па рэгіёне, у які ўвойдуць населеныя пункты Баркі, Быхаў, Баркалабава і Дашкаўка.

"Прапануем нашым гасцям наведаць "Агурочную сталіцу" Магілёўскай вобласці - горад Шклоў. У гэты ж турмаршрут уключаны гістарычныя аб`екты ў Ляўках і Александрыі. Запланавана і экскурсія на малую радзіму Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Усе жадаючыя змогуць наведаць архітэктурныя і гістарычныя помнікі нашага рэгіёна па асобным маршруце", - адзначыла дырэктар.

Па прапанаваных турыстычных пакетах на гэты момант пацвердзілі ўдзел больш за 260 турыстаў у складзе арганізаваных груп, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі. Таксама ёсць бронь на індывідуальнае наведванне гістарычных і культурных аб`ектаў рэгіёна ад 60 турыстаў. Для іх прапануюць зборныя экскурсіі: пешаходную прагулку і аўтобусную паездку па гістарычным цэнтры Магілёва, наведаць аграсядзібу з каларытнымі беларускімі гульнямі і забавамі, песнямі і жыццём беларускай глыбінкі.

"Магілёўская вобласць багата не толькі на сваю культурную і гістарычную спадчыну. Мы прапануем усім нашым гасцям наведаць фестывалі, якія будуць праходзіць у перыяд спаборніцтваў. Гэта каларытны "Рыцарскі фэст у Мсціславе" 5 жніўня, 6 жніўня прапануем з`ездзіць у Баркалабава, Быхаў і Жыліцкі палацава-паркавы ансамбль, 11 жніўня запросім усіх жадаючых у Клічаў і Усакіна на "Партызанскія сцежкі". А 12 жніўня на Блакітнай крыніцы пройдзе Мядовы спас", - расказала Алена Карпенка.

Усе спартсмены, якія прыедуць на спаборніцтвы ў Магілёве, таксама стануць удзельнікамі культурнай праграмы.

У час правядзення этапаў па каратэ і стральбе з лука ў Магілёве для зручнасці турыстаў і гасцей будзе працаваць Інфармацыйны турыстычны цэнтр па адрасе: вул. Ленінская, 13.

"Тут нашы госці змогуць атрымаць карту горада, а таксама разнастайныя інфармацыйныя матэрыялы аб турыстычных магчымасцях. Тут жа будуць фармавацца зборныя экскурсіі для індывідуальных удзельнікаў, - адзначыла дырэктар. - Таксама ва ўсіх гасцініцах горада, спартыўных і музейных аб`ектах будзе размешчана інфармацыя аб зборных і рэгулярных экскурсіях для гасцей і балельшчыкаў".

Магілёў у час ІІ Гульняў краін СНД будзе прымаць спаборніцтвы па двух відах спорту: каратэ і стральбе з лука. Стральба з лука пройдзе на стадыёне "Спартак" 5-9 жніўня, спаборніцтвы па каратэ прыме спартыўны комплекс "Алімпіец" 12-13 жніўня.

26 ліпеня 2023, Магілёў
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.07.2023
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:126
 
Ключевые слова:
Магілёў II Игры стран СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме