https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


НАК Беларусі падтрымае ФІДЭ па ўключэнні шахмат у праграму зімовых Алімпійскіх гульняў


Аб гэтым дамовіліся кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Міжнароднай шахматнай федэрацыі (ФІДЭ) Кірсан Ілюмжынаў 18 снежня на сустрэчы ў Мінску.
Кірсан Ілюмжынаў адзначыў, што ФІДЭ актыўна працуе над тым, каб шахматы ўвайшлі ў зімовую алімпійскую праграму. Паводле яго слоў, ФІДЭ падтрымалі ўжо больш за 100 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў. Ён таксама расказаў, што дамовіўся са старшынёй аргкамітэта зімовых Алімпійскіх гульняў, што шахматы будуць прадстаўлены ў 2018 годзе ў Паўднёвай Карэі на Алімпіядзе ў якасці культурнай, выставачнай праграмы.

"Мы пакажам кіраўнікам нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, што шахматы павінны быць уключаны ў зімовую алімпійскую праграму", - сказаў ён.

На сустрэчы размова ішла таксама аб будаўніцтве новага адміністрацыйнага комплексу ў Мінску, у якім будуць размяшчацца філіял ФІДЭ і федэрацыя шахмат Беларусі. Кірсан Ілюмжынаў падзякаваў беларускаму боку і асабіста Прэзідэнту за арганізацыю ў Мінску чэмпіянату Еўропы па хуткіх шахматах і бліцы, які праходзіць 18-20 снежня.

У Мінск прыехалі каля 1 тыс. гульцоў з 31 краіны. Сярод іх - многія вядучыя шахматысты, якія ўваходзяць у першую сотню сусветнага рэйтынгу, удзельнікі і фіналісты чэмпіянатаў свету і Еўропы, кубкаў свету, матчаў і турніраў прэтэндэнтаў на сусветную шахматную карону.

Прэзідэнт ФІДЭ запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць гульні чэмпіянату.

18 снежня 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.12.2015
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1030
 
Ключевые слова:
FIDE Шахматы Олимпийские игры Кирсан Илюмжинов Чемпионат Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме