https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Беларусы вельмі добразычлівыя да замежных гасцей». Швейцарац пра ўражанні ад Беларусі


Прадстаўнік Камуністычнай партыі Швейцарыі Ніл Малыгін, які прымаў удзел у міжнародным форуме «Нюрнбергскі працэс і сучаснае міжнароднае права» у Мінску распавёў пра тое, які беларускі народ добразычлівы да замежных гасцей.
«Я прыехаў у Беларусь і адразу адчуў сябе як дома. Яшчэ я адразу заўважыў, што беларускі народ вельмі добразычлівы да замежных гасцей. Мабыць, упершыню я не адчуў першаснага адарвання, калі ты прыязджаеш у іншую краіну і павінен неяк перабудоўвацца пад мясцовыя парадкі. Мясцовыя жыхары, з якімі я меў гонар пагутарыць, паставіліся да мяне добразычліва», — сказаў Ніл Малыгін.

На думку швейцарца, Мінск у цэлым спрыяе замежнаму турызму.

«Больш за ўсё мне спадабаліся цэнтральныя вуліцы, манументальнасць Палаца Рэспублікі. За час знаходжання ў Мінску я наведаў Нацыянальны гістарычны музей. Мне вельмі спадабаўся Нацыянальны мастацкі музей. Як камуніста мяне парадавала шырокая экспазіцыя карцін у жанры сацрэалізму. А яшчэ я пабываў у музеі Янкі Купалы, дзе я даведаўся шмат цікавых фактаў пра беларускую культуру і беларускую мову», — падзяліўся сваімі ўражаннямі Ніл Малыгін. 

Звязда, 6 снежня 2023
 
Дата публикации:06.12.2023
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:200
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме