https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Энцыклапедыя беларускага хакея будзе прэзентавана 5 лютага ў час XXI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу


Пра гэта паведамілі ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".
Выданне прысвечана 20-годдзю развіцця хакея суверэннай Беларусі і маючаму адбыцца чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, які будзе праходзіць у маі 2014 года ў Мінску. Энцыклапедыя падрыхтавана ў цесным супрацоўніцтве з Федэрацыяй хакея Беларусі.

Акрамя таго, на XXI Мінскай міжнароднай выстаўцы будуць прэзентаваны шэраг іншых знакавых праектаў выдавецтва. Сярод іх - выданне "Кніжная культура. Ветка", што прадаўжае серыю "Энцыклапедыя рарытэтаў". У кнізе прадстаўлены ўнікальныя помнікі веткаўскай кніжнай культуры з некалькіх музейных і прыватных збораў. "Кніжная культура. Ветка" - сучасны выдавецкі праект, рэалізаваны ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Дэпартаментам сродкаў масавай інфармацыі і рэкламы горада Масквы", - адзначылі ў выдавецтве.

У час выстаўкі ў зоне прэзентацый калектыўнай экспазіцыі Беларусі будзе прадстаўлена таксама факсімільнае выданне знакамітага Баркалабаўскага летапісу. Сумесны праект выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнай акадэміі навук прадстаўляе шырокай грамадскасці ўнікальны помнік беларускага летапісання, створаны чатыры стагоддзі таму. "У гэтым выданні зроблена спроба апублікаваць летапіс у поўным аб`ёме рукапісу, у якім ён захоўваўся да нашага часу", - падкрэслілі ў выдавецтве. Арыгінал летапісу захоўваецца ў зборах Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве.

XXI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 5-9 лютага ў нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа". Гасцямі форуму стануць прадстаўнікі 23 краін.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, ААТ "Белкніга" і ВК ТАА "Макбел".

3 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.02.2014
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1657
 
Ключевые слова:
ХХІ Международная книжная выставка Мінск ЧМ-2014 по хоккею
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме