https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па папулярнасці сярод расійскіх турыстаў на постсавецкай прасторы Беларусь уступае толькі Крыму


Аб гэтым 25 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Маскве заявіла выканаўчы дырэктар Асацыяцыі тураператараў Расіі Мая Ламідзэ.
"Калі гаварыць пра краіны СНД, то больш за ўсё расіяне любяць адпачываць ва Украіне, а менавіта ў Крыме, - сказала Мая Ламідзэ. - Затым ідзе Беларусь, якая карыстаецца вялікім поспехам у якасці санаторнага курорта". Замыкаюць пяцёрку Узбекістан, Казахстан і Арменія, але з вялікім адставаннем ад першых дзвюх пазіцый.

Паводле яе слоў, ёсць і краіны, куды расіяне практычна не ездзяць. Гэта Азербайджан, Таджыкістан, Кыргызстан і Малдова. "Вельмі мала інфармацыі на рынку аб гэтых краінах, і цэны высокія, - канстатавала Мая Ламідзэ. - Як толькі будзе інфармацыя і цэны знізяцца, з`явіцца попыт".

25 чэрвеня 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2013
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1641
 
Ключевые слова:
Курорт Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме