https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Салігорск на ІІ Гульнях краін СНД прыме 500 удзельнікаў


Аб гэтым паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык.
Маладзечна і Салігорск — два гарады Мінскай вобласці, якія будуць прымаць удзельнікаў ІІ Гульняў краін СНД і іх заўзятараў, прычым у Салігорску будзе самае масавае іх прадстаўніцтва.

«У Салігорск прыедуць 500 спартсменаў, якія прадстаўляюць такія віды спорту, як барацьба грэка-рымская і барацьба вольная. Мерапрыемствы будуць праходзіць з 4 па 14 жніўня, госці чакаюцца з больш як 10 краін», — сказаў Яўген Булойчык.

Асноўныя спартыўныя баталіі ў Салігорску разгорнуцца на футбольным манежы «Шахцёр», які практычна гатовы да мерапрыемстваў.

«Тут мы праводзілі чэмпіянат рэспублікі, усё прайшло на дастойным узроўні, таму досвед ёсць. Установім дадатковыя трыбуны на 600 месцаў, на 5 жніўня запланавана адкрыццё. Мы ўпэўнены, што горад паглыбіцца ў спартыўнае свята», — дадаў Яўген Булойчык.

Звязда, 26 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:26.07.2023
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:212
 
Ключевые слова:
Салігорск Маладзечна Спорт в Беларуси II Игры стран СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме