https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Першыя рэйсы здзейсніў турыстычны цягнік «Беларускі ваяж» — новы сумесны праект беларускіх і расійскіх чыгуначнікаў


6 і 13 жніўня спецыяльныя турыстычныя цягнікі «Беларускі ваяж» даставілі ў Беларусь гасцей з Расіі. Для турыстаў арганізавалі насычаныя выходныя — круіз па краіне з прыпынкамі ў Брэсце, Гродне і Мінску.
Туры разлічаны на двухдзённае знаходжанне ў Беларусі.. 

Як паведамляе прэс-цэнтр магістралі, асаблівасць круізнага турыстычнага цягніка — начныя пераезды ў фармаце «гатэль на колах» (у вагонах купэ і СВ) і працяглыя стаянкі ў Брэсце, Гродне і Мінску. Пры гэтым пасажыры маглі выбраць маршрут у адпаведнасці са сваімі перавагамі — пасля прыбыцця ў Беларусь частка вагонаў з турыстамі адправілася ў Брэст, а частка — у Гродна. У гэтых абласных цэнтрах для гасцей былі запланаваны разнастайныя праграмы.

Так, у Брэсце адбылася аглядная экскурсія па горадзе, наведванне Музея абароны Брэсцкай крэпасці, экскурсія ў Нацыянальны парк «Белавежская пушча» з абедам на Царскай паляне, аглядам музея прыроды і вальераў, а таксама прагулкі па гістарычным цэнтры.

У Гродне ў праграму першага дня ўключылі канцэрт арганнай музыкі, шпацыры па вулачках гістарычнага цэнтра, візіт у Стары замак і аграсядзібу «Каралінскі фальварак Тызенгаўза».

Раніцай другога дня турыстаў чакала экскурсія па Мінску, а таксама наведванне замкавага комплексу «Мір» — унікальнага помніка нацыянальнай культуры Беларусі, уключанага ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

Гэта першы рэалізаваны сумесны праект, арыентаваны на ўязны турызм, у рамках якога можна пазнаёміцца з унікальнай архітэктурнай і гістарычнай спадчынай Беларусі, дакрануцца да яе багатай культуры, у поўнай меры адчуць цяпло беларускай гасціннасці.

Першыя рэйсы паказалі высокую цікавасць да гэтага праекта. Цяпер вывучаецца магчымасць арганізацыі курсіравання турыстычнага цягніка «Беларускі ваяж» на рэгулярнай аснове.

Сяргей Расолька
Звязда, 15 жніўня 2022
 
Дата публикации:15.08.2022
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:1000
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме