https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Забарона на лоўлю рыбы ўводзіцца ў Беларусі ў сакавіку


Забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы пачне паэтапна ўводзіцца ў Беларусі з 20 сакавіка, паведамляе Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.
Лоўля ўсіх відаў рыбы ў рыбалоўных угоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей забараняецца з 20 сакавіка па 18 мая, у Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей — з 1 красавіка па 30 мая, у Віцебскай вобласці — з 10 красавіка па 8 чэрвеня, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое вядзецца рыбаловам адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай з адным адзінарным, або двайным, або трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) або з лёду, са штучных збудаванняў.

Таксама ўстаноўлены забароны на лоўлю асобных відаў рыб: забарона на лоўлю шчупака звычайнага пачалася з 1 сакавіка і будзе доўжыцца па 15 красавіка, у Віцебскай вобласці — з 9 сакавіка па 23 красавіка, лоўля судака забаронена з 15 красавіка па 30 мая. Для сома звычайнага веснавая нераставая забарона дзейнічае з 31 мая па 1 ліпеня, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — з 19 мая па 19 чэрвеня.

Парушэнне гэтай забароны цягне адміністрацыйную адказнасць па ч.1 арт.16.25 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу да 30 базавых велічынь і магчымай канфіскацыяй прылад рыбалоўства. Таксама неабходна будзе кампенсаваць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю за кожную незаконна вылаўленую рыбу, якая ў перыяд забароны вылічаецца ў трайным памеры. Калі агульны памер шкоды перавысіць 100 базавых велічыняў, парушальніку можа пагражаць крымінальная адказнасць па арт. 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Сяргей Расолька
Звязда, 9 сакавіка 2022
 
Дата публикации:09.03.2022
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Охрана природы Браконьерство Рыболовство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме