https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Трэцякурсніца БДУ Яна Якубовіч стала чэмпіёнкай свету па шашках-64


Асабіста-камандны моладзевы чэмпіянат свету ўключаў спаборніцтвы сярод юнакоў і дзяўчат у шасці ўзроставых групах па трох праграмах: класічнай, хуткай і імгненнай.
Галоўнага тытула студэнтка факультэта міжнародных адносін БДУ ўдастоена за перамогу ў хуткім і імгненным турах сярод дзяўчат да 27 гадоў. Другое месца ў хуткай праграме заваявала пяцікурсніца біялагічнага факультэта БДУ Аляксандра Спірына. Яна стала таксама срэбнай прызёркай у класічнай праграме ва ўзроставай групе дзяўчат да 27 гадоў.

У імгненнай праграме трэцюю прыступку п`едэстала заняла яшчэ адна беларуска Паліна Петрусёва. А ў класічнай праграме Паліна заваявала «золата».

Па выніках моладзевага чэмпіянату свету зборная Беларусі атрымала перамогу ў агульным камандным заліку па колькасці набраных спартсменамі балаў. Другое месца — у спартсменаў з Латвіі, а трэцяе — з Малдовы.

Асабіста-камандны чэмпіянат свету па шашках-64 прайшоў у Балгарыі. Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены з 12 краін: Беларусі, Азербайджана, Балгарыі, Латвіі, Літвы, Паўночнай Македоніі, Малдовы, Расіі, Румыніі, ЗША, Узбекістана і Эстоніі.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла Міжнародная федэрацыя шашак (Іnternatіonal Draughts Federatіon, ІDF).

Шашкі — папулярны від інтэлектуальнага спорту. Існуюць два віды шашак: 64-клеткавыя і 100-клеткавыя. Большасць турніраў праходзіць па шашках-64.

Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 8 верасня 2021
 
Дата публикации:08.09.2021
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:129
 
Ключевые слова:
Чемпионат мира Шашки Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме