https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Візавы рэжым ЕС з Беларуссю будзе спрашчацца


Упэўненасць у гэтым выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвальдас Ігнатавічус 5 лютага на цырымоніі адкрыцця сэрвісных візавых цэнтраў Літвы ў Беларусі.
"Мы бачым візы як магчымасць новых кантактаў і кантрактаў для бізнесу і культуры, простых жыхароў краіны", - сказаў кіраўнік літоўскай дыпмісіі. На яго думку, 4 цэнтры, якія адкрыліся ў Мінску, Брэсце, Гродне і Гомелі, пашыраць не толькі бізнес-сувязі паміж дзяржавамі, культурнае супрацоўніцтва, але і ў многім будуць садзейнічаць умацаванню рэгіянальных кантактаў. "Думаю, трэба гэты рух заахвочваць. І, на маю думку, мы робім правільныя захады", - падкрэсліў Эвальдас Ігнатавічус.

Ён адзначыў, што па выніках мінулага года назіраецца пяціпрацэнтны рост колькасці выдадзеных віз, а таксама 20-працэнтнае павелічэнне турыстычных паездак беларусаў у Літву. "Беларусы з`яўляюцца чэмпіёнамі шэнгена па паездках", - лічыць дыпламат. Паводле яго слоў, трэба рыхтавацца да новых магчымасцей, удакладніўшы, што мае на ўвазе лібералізацыю візавага рэжыму, а таксама маючае адбыцца ўвядзенне біяметрычных віз пасольствам Літвы ў Беларусі.

Пасол таксама падкрэсліў, што са стварэннем сэрвісных візавых цэнтраў зніклі чэргі на выдачу віз пасольствам Літвы, а таксама праблемы хакерства. "Думаю, новая сістэма будзе празрыстай і эфектыўнай", - дадаў ён. У размове з журналістамі дыпламат адзначыў, што літоўскае пасольства ў многіх выпадках паступова павялічвае колькасць выдаваемых гадавых і двухгадовых віз.

На цырымоніі адкрыцця выступіў таксама прадстаўнік консульскага дэпартамента МЗС Літвы, які расказаў, што цяпер дзейнічае 40 такіх візавых цэнтраў у 9 краінах свету. Паколькі іх стварэнне дало магчымасць удасканаліць сістэму выдачы віз, літоўскі бок пашырае такую практыку.

Сэрвісныя візавыя цэнтры Літвы ў Беларусі працуюць з 9 да 17 гадзін з панядзелка па пятніцу. Стандарты работы цэнтраў ва ўсіх гарадах аднолькавыя. Разам з тым рашэнне аб выдачы або нявыдачы віз прымае толькі консульская служба пасольства Літвы ў Беларусі, а не работнікі візавага цэнтра.

5 лютага 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.02.2015
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:1447
 
Ключевые слова:
Визовый режим Литва Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме