https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Базавая арганізацыя ў галіне турызму з`явіцца ў СНД


Міжнароднаму універсітэту турызму «Шаўковы шлях» (Самарканд) можа быць нададзены статус базавай арганізацыі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне турызму.
Адпаведны праект палажэння ўзгаднілі эксперты краін СНД паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

У пасяджэнні, якое прайшло 9-га ліпеня ў рэжыме відэаканферэнцсувязі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД.

Унясенне ва ўстаноўленым парадку на разгляд Савета міністраў замежных спраў СНД праекта палажэнні аб базавай арганізацыі краін Садружнасці ў галіне турызму прадугледжана Стратэгіяй развіцця супрацоўніцтва дзяржаў СНД у галіне турызму на 2021-2030 гады і планам мерапрыемстваў на 2021-2023 гады па яе рэалізацыі. На  цяперашні час у галіне турызму адсутнічаюць арганізацыі, якім нададзены статус базавых. Рашэнне дадзенага пытання ў значнай меры пашырыць магчымасці Савета па турызме краін СНД па развіцці супрацоўніцтва ва удасканаленні сістэмы адукацыі, вучэбна-метадычным і экспертна-аналітычным забеспячэнні турыстычнай галіны, павышэнні кваліфікацыі кадраў і кадравым забеспячэнні.

Праект палажэння падрыхтаваны з улікам асноўных дакументаў СНД і іншых міжнародных дакументаў у галіне турызму і вызначае напрамкі дзейнасці, асноўныя функцыі, правы базавай арганізацыі.

Прыняцце дакумента дазволіць забяспечыць эфектыўнае ўзаемадзеянне краін Садружнасці ў сферы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў, якая стала асабліва значная ў перыяд лічбавай трансфармацыі галін і нацэлена на рашэнне не толькі эканамічных, але і сацыяльных праблем, у тым ліку па пераадоленні ў дзяржавах СНД наступстваў пандэміі COVID-19.

Звязда, 9 ліпеня 2021
 
Дата публикации:09.07.2021
Тематика:Бизнес, Спорт и Туризм
Просмотров:282
 
Ключевые слова:
Узбекистан "Шёлковый путь" СНГ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме