https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Трэцяе месца на "Дакары-2020" - гэта поспех для каманды "МАЗ-СПОРТаўта"


Аб гэтым 22-га студзеня расказаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск лідар каманды Сяргей Вязовіч.
"У час ралі-рэйду вельмі шмат было каменнага бездарожжа, мы з хлопцамі дагэтуль ні разу такога не бачылі. Тым не менш спецучасткі стараліся пераадолець з максімальнай скорасцю. Чым складанейшая траса, тым лепш для МАЗа, - сказаў Сяргей Вязовіч. - Трэцяе месца на "Дакары" - гэта поспех для нашай каманды. На гэтай гонцы быў выстаўлены вельмі моцны склад у нашых канкурэнтаў - "КАМАЗ-майстра".

Ён дадаў, што наступным стартам для беларускіх спартсменаў стане выступленне ў красавіку на ралі ў Марока.

Грузавік "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча заняў трэцяе месца ў генеральнай класіфікацыі ралі "Дакар-2020".

Яго таварышы па камандзе паказалі наступны вынік: Аляксей Вішнеўскі заняў восьмую пазіцыю, аўтамабіль Аляксандра Васілеўскага фінішаваў 12-м.

Пераможцам стаў грузавік расійскага "КАМАЗ-майстра" пад кіраўніцтвам Андрэя Каргінава. Другое месца дасталася экіпажу яго таварыша па камандзе Антона Шыбалава.

"Дакар" упершыню прайшоў на Блізкім Усходзе, куды старты перабраліся пасля 11 гадоў у Паўднёвай Амерыцы. З 2020 года як мінімум пяць гадоў запар ралі-марафон будзе прымаць Саудаўская Аравія. На старт выйшаў 351 экіпаж (134 пазадарожнікі і UTV, 170 матацыклаў і квадрацыклаў, 47 грузавікоў).

22 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.01.2020
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:13
 
Ключевые слова:
Дакар-2020 Ралли Автогонки МАЗ-Спортавто Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме