https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У БЧ распавялі, колькі чалавек у 2024 годзе падарожнічалі па Беларусі турыстычнымі цягнікамі


Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі.
Так, на турыстычным круізным цягніку «Беларускі Ваяж» краіну наведалі больш за 2,8 тыс.расіян — у два разы больш, як у 2023-м. Сумесны праект беларускіх і расійскіх чыгуначнікаў стартаваў у жніўні 2022 года. За гэты час выканана 18 рэйсаў.

«Асаблівасцю складу з’яўляюцца начныя пераезды ў фармаце „гатэль на колах“ і прыпынкі ў буйных абласных цэнтрах Беларусі — Брэсце, Гродне і Мінску. Для гасцей прадугледжаны разнастайныя экскурсійныя праграмы, знаёмства з беларускімі славутасцямі, культурай і традыцыямі краіны, а таксама дэгустацыя страў нацыянальнай кухні», — распавялі ў прэс-цэнтры.

Для беларусаў былі арганізаваны чыгуначныя экскурсійныя туры ў Санкт-Пецярбург і Маскву.

Традыцыйна высокім попытам падчас навагодніх і калядных святаў карыстаецца праект «Падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза» з наведваннем нацыянальнага парку «Белавежская пушча». У зімовым сезоне — 2024/25 арганізавана сем навагодніх цягнікоў па маршруце Мінск — Брэст-Мінск з экскурсійнай і анімацыйнай праграмай. У праекце прынялі ўдзел больш за 1,5 тыс.чалавек, у ліку якіх 100 жыхароў Латвіі, якія наведалі краіну дзякуючы бязвізаваму рэжыму.

У цэлым паслугамі турыстычнага цэнтра «Дартур» Беларускай чыгункі за год скарысталіся амаль 12 тыс.чалавек. Распрацоўваюцца новыя культурна-пазнавальныя, вытворчыя і ваенна-патрыятычныя экскурсіі.

У планах на 2025 год-пашырэнне экскурсійных праграм, у тым ліку прысвечаных 80-годдзю Вялікай Перамогі, а таксама чыгуначных маршрутаў у рамках патрыятычнага праекта «скрозь гады звініць Перамога».

Акрамя таго, будзе пашырана праграма «Беларускага ваяжу» для расійскіх турыстаў, якія адпраўляюцца з Масквы і Санкт-Пецярбурга ў Гарады Беларусі на круізным цягніку.

Для беларусаў з’явяцца новыя прапановы падарожжаў на турыстычных цягніках па Расіі.

Звязда, 11 студзеня 2025
 
Дата публикации:11.01.2025
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:24
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Турізм в Беларуси Турпоезд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме