https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Тры беларусы пацярпелі ў ДТЗ у Барселоне, іх жыццю нічога не пагражае


Тры беларусы пацярпелі ў ДТЗ у Барселоне. Аб гэтым паведаміў 14 верасня начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.
"Мы неадкладна падключылі да ўдакладнення інфармацыі, апублікаванай іспанскімі СМІ, наша пасольства ў Парыжы, якое таксама акрэдытавана ў Іспаніі. Консульскія супрацоўнікі звязаліся з камітэтам па бяспецы мэрыі Барселоны, і кіраўнік камітэта паведаміў, што пасля гэтага дарожна-транспартнага здарэння ў клініку былі дастаўлены тры грамадзяніны Беларусі", - расказаў Дзмітрый Мірончык.

Усе яны пасля першаснага медыцынскага агляду пакінулі лячэбную ўстанову для таго, каб прадоўжыць сваю паездку.

"Цяпер мы чакаем афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі і атрымання дакладных даных аб тым, хто менавіта былі гэтыя грамадзяне", - дадаў прэс-сакратар.

Аўтобус Eros Bus Travel, які накіроўваўся з аэрапорта Эль-Прат у горад, перавярнуўся ў Барселоне ў час моцнага ліўню, пацярпелі 24 чалавекі.

14 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.09.2016
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:721
 
Ключевые слова:
Барселона ДТП Авария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме