https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польскія паліцыянты на мяжы ўжылі супраць беларусаў газ


Паміж польскай паліцыяй і грамадзянамі Беларусі, якія стаялі ў чарзе на ўезд у памежны пераход «Баброўнікі», адбыўся канфлікт, які доўжыўся цягам гадзіны і скончыўся газам і штрафамі.
Паводле сьведкі, спадарыні Людмілы, якая вярталася зь Беластоку ў Беларусь, польскія службы ў гэты дзень вырашылі зьмяніць парадак руху пры ўезьдзе на мяжу. Раней усе легкавыя аўтамабілі станавілся ў чаргу адзін за адным.

Побач зь імі асобна стаяла чарга з грузавікоў, і паміж гэтымі чэргамі заўсёды быў праезд. Цяпер палякі вырашылі гэтыя дзьве чэргі паставіць побач, ліквідаваўшы праезд паміж імі. Дзеля гэтага быў усталяваны дарожны знак. Але ўсім кіроўцам гэта было вельмі нязручна, і легкавыя аўтамабілі станавіліся ў чаргу, як рабілі гэта заўсёды.

Сьведка канфлікту спадар Аляксандар распавядае:

«Паліцыянты пад’ехалі і пачалі ўсім выпісваць штрафы, але людзей гэта абурыла, і яны павыходзілі з аўтамабіляў. У аднае жанчыны, якая была ў першай машыне, запатрабавалі дакумэнты, але яна адмовілася іх даваць. Паліцыянт пачаў яе цягнуць сілай, я трымаў яе за руку, а потым яны пачалі пырскаць з балёнчыкаў газам».

Сьведка спадарыня Людміла расказала:

«Польскія паліцыянты пачалі крычаць, людзі расхваляваліся, адказвалі ім. Некаторым стала дрэнна, людзі крычалі: „Што вы робіце?“ Многія атрымалі апёкі, спрабавалі дапамагчы адзін аднаму. Пачалася сутычка, на дапамогу польскім паліцыянтам прыехалі памежнікі. Адной нашай жанчыне выпісалі штраф 1100 злотых, а потым усім астатнім пачалі выпісваць штрафы па 100 злотых».

Паводле спадарыні Людмілы, канфлікт на мяжы працягваўся каля гадзіны.

Міхал Карневіч
Радыё Свабода, 3 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:03.06.2015
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1626
 
Ключевые слова:
Баброўнікі Пограничный контроль Происшествия Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме