https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Белавія" і галандскае турагенцтва пачалі рэалізацыю сумеснага праекта


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі.
Нацыянальная авіякампанія "Белавія" і незалежнае турыстычнае агенцтва Mellem International Introductions B.V. (Амстэрдам, Нідэрланды) пачало рэалізацыю сумеснага праекта.

Праект прымеркаваны да чатырохгоддзя адкрыцця маршруту Мінск-Амстэрдам, якое будзе адзначацца ў жніўні бягучага года.

Партнёрства бакоў прадаставіць магчымасць кожнаму пасажыру рэйса "Белавія" Мінск-Амстэрдам прыняць удзел у агляднай пешаходнай экскурсіі, якая будзе праведзена на рускай мове па Амстэрдаму бясплатна пры прад`яўленні пасадачнага талона. Прапанова нацыянальнага авіяперавозчыка будзе дзейнічаць па 31 снежня 2013 года.

У прэс-службе адзначылі, што экскурсійная праграма ўключае наведванне плошчы Дам, Каралеўскага палаца, музея Ван Гога, кветкавага рынку, Музейнай плошчы, Цэнтральных каналаў Амстэрдама. Аглядная экскурсія па Амстэрдаму на рускай мове пачынаецца штодзённа ў 15.15 ад Цэнтральнага вакзала (Amsterdam Centraal) без папярэдняй рэгістрацыі.

"Белавія" выконвае палёты з Мінска ў Амстэрдам 5 разоў у тыдзень па панядзелках, серадах, чацвяргах, пятніцах і суботах.

НАК "Белавія", створаная ў 1996 годзе, з`яўляецца буйнейшым авіяперавозчыкам у Беларусі. Базіруецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і выконвае рэгулярныя рэйсы ў 41 аэрапорт краін Еўропы і Азіі. З 1997 года з`яўляецца правадзейным членам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA), з 2010 года - членам Асацыяцыі еўрапейскіх рэгіянальных авіякампаній (ERAA). "Белавія" адпавядае вышэйшым міжнародным стандартам забеспячэння бяспекі. Па выніках аўдыту аперацыйнай бяспекі Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IOSA - IATA Operational Safety Audit) авіякампанія ў 2008 годзе ўвайшла ў рэгістр аператараў IOSA. Флот авіякампаніі налічвае 21 паветранае судна.

У студзені-чэрвені бягучага года "Белавія" перавезла больш як 643,7 тыс. пасажыраў, што на 26,8 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Акрамя таго, на самалётах авіякампаніі транспартавана 967 т грузу і пошты (на 15,6 працэнта больш).

2 жніўня 2013, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.08.2013
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1583
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Белавиа Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме