https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія спартсмены не змаглі вылецець на Паралімпіяду


У чацвер зачынілася паветраная прастора над Украінай, Малдовай, часткай Беларусі і Расіі ў сувязі з правядзеннем ваеннай спецаперацыі на Украіне.
Сёння ў НАК адбыліся ўрачыстыя провады беларускай дэлегацыі на зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пекіне, аднак спартсмены адправіліся не ў Нацыянальны аэрапорт, а ў цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".

Як паведаміў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель, вылет не адбыўся з-за адмены палётаў над паветранай прасторай Украіны ў сувязі з правядзеннем ваеннай спецаперацыі на Украіне.

"Мы павінны былі ляцець спачатку ў Стамбул рэйсам Turkish Airlines праз Украіну. Цяпер гэта немагчыма", – адзначыў Шэпель.

Ён расказаў, што шукаюцца розныя варыянты маршрутаў. Адзін з іх: дабрацца да Масквы аўтобусам, а адтуль вылецець у Пекін.

Па апошняй інфармацыі, з’явілася магчымасць раніцай 27 лютага адправіцца рэйсам "Белавія" з Мінска ў расійскую сталіцу, а ўжо адтуль Turkish Airlines даставіць дэлегацыю ў сталіцу КНР.

Перад гэтым спартсменам неабходна будзе абнавіць ПЦР-тэсты: арганізатары Паралімпіяды вельмі патрабавальны да захавання антыкавідных мер.

Паралімпіяда-2022

XIII зімовыя Паралімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 13 сакавіка. Плануецца, што ў спаборніцтвах возьмуць ўдзел больш за 700 спартсменаў з 50 краін свету.

Яны будуць задзенічаны ў 78 спаборніцтвах па шасці відах спорту ў дзвюх катэгорыях: віды спорту на снезе (горныя лыжы, бегавыя лыжы, біятлон і сноўборд) і віды спорту на лёдзе (хакей на санях і кёрлінг на калясках).

Спаборніцтвы адбудуцца на шасці пляцоўках у трох кластарах: Пекіне, Яньцыне і Чжанцзякоў.

Паралімпіяда пройдзе пад дэвізам "Радаснае спатканне на чыстым лёдзе і снезе".

У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць 34 чалавекі, 12 з якіх – спартсмены, 4 – лідары слабавідушчых атлетаў. Астатнія – трэнеры, сэрвісмены, медыкі, адміністрацыя.

Мінск, 24 лютага 2022
Sputnik
 
Дата публикации:25.02.2022
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Пекин Китай Паралимпиада Спорт в Беларуси Украина Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме