https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" адмяняе рэйсы ў Ізраіль, там адмовілі ў абслугоўванні самалётаў


Авіяцыйныя ўлады Ізраіля адмовілі "Белавія" ў абслугоўванні самалётаў у аэрапорце Бен Гурыён, у сувязі з чым авіякампанія вымушана адмяніць раней запланаваныя рэйсы ў Тэль-Авіў, інфармуе сайт авіяперавозчыка.
Ізраіль паведаміў аб сваім рашэнні, нягледзячы на тое, што першапачаткова, 15 мая 2022 года, быў выдадзены афіцыйны дазвол на палёты і зацверджана праграма рэйсаў па новым раскладзе (з тэхнічнай пасадкай у Баку).

"На падставе выдадзенага дазволу авіякампанія пачала продажы авіябілетаў на новыя рэйсы, першы з якіх быў запланаваны ўжо 2 чэрвеня. Раптоўнае рашэнне ізраільскага боку адмяніць ранейшыя дамоўленасці выклікае здзіўленне", - адзначыў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.

У сувязі з адмовай Ізраіля авіякампанія вымушана адмяніць усе запланаваныя рэйсы аж да канца летняга сезона (27 кастрычніка 2022 года).

Пасажырам, якія набылі авіябілеты на рэйсы Мінск - Тэль-Авіў - Мінск раней, а таксама на рэйсы па новым маршруце праз Баку, гарантуецца вяртанне кошту ў поўным аб`ёме. Для вяртання трэба звярнуцца па месцы набыцця білетаў.

На сайце авіякампаніі гаворыцца, што "Белавія" выконвае рэгулярныя палёты з Мінска ў Тэль-Авіў, пачынаючы з 1996 года, і заўсёды была зацікаўлена ў падтрыманні гэтага маршруту - аднаго з самых запатрабаваных у пасажыраў дзякуючы мноству фактараў: цесным сямейным сувязям грамадзян Беларусі і Ізраіля, папулярнасці курортаў, медыцынскаму турызму і шырокім магчымасцям аздараўлення.

"Мы шкадуем аб тым, што запланаваныя сустрэчы сваякоў не адбудуцца, грамадзяне Ізраіля не змогуць прыляцець у Беларусь і правесці гарачае лета ў больш мяккім клімаце, а грамадзяне Беларусі - прайсці аздараўленне на курортах Чырвонага і Мёртвага мораў, - сказаў Ігар Чаргінец. - Мы сапраўды шкадуем аб магчымых стратах, якія панясуць усе ўдзельнікі турыстычнай галіны Беларусі і Ізраіля ў выніку адмены раней забраніраваных і аплачаных пуцёвак, аднак яшчэ раз звяртаем увагу на тое, што да такой сітуацыі прывяло аднабаковае рашэнне ізраільскага боку".

Ён таксама падкрэсліў, што з лютага бягучага года, з моманту прыпынення палётаў, авіякампанія прымала ўсе магчымыя меры для аднаўлення рэйсаў.

30 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.05.2022
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1070
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Израиль Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме