https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь дазволіла грамадзянам Польшчы бязвізавы ўезд у краіну


Грамадзянам Польшчы з 1 ліпеня дазволены бязвізавы ўезд у Беларусь, паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
Рашэнне аб увядзенні часовага бязвізавага ўезду для грамадзян Польшчы прынята кіраўніком дзяржавы для падтрымання добрасуседскіх адносін. Бязвізавы рэжым для палякаў пачне дзейнічаць ужо з 00.00 1 ліпеня. Прадугледжана, што магчымасць палякам прыехаць у Беларусь без афармлення візы працягнецца да 31 снежня ўключна.

Як распавялі ў ДПК, для названай катэгорыі грамадзян перасякаць мяжу без візы будзе магчыма ў пунктах пропуску на беларуска-польскім участку мяжы.

«Таксама грамадзянам Польшчы будзе дазволена наведванне пагранічнай зоны без пропуску. Пры ўездзе ў Беларусь у пункце пропуску дастаткова вусна паведаміць супрацоўніку органаў пагранічнай службы аб намеры наведаць пагранічную зону з указаннем населеных пунктаў і мэты іх наведвання», — распавялі ў ДПК.

Каб уехаць у Беларусь, неабходна будзе прад’явіць сапраўдны дакумент для выезду за мяжу, таксама важна мець пры сабе медыцынскую страхоўку, пры накіраванні на аўтамабілі неабходная зялёная карта.

ПЦР-тэст і сертыфікат аб вакцынацыі для перасячэння мяжы не патрэбныя.

Падрабязную інфармацыю аб бязвізавым наведванні Беларусі можна даведацца ў спецыяльным раздзеле інтэрнэт-партала Дзяржпагранкамітэта і ў мабільным дадатку «Мяжа Беларусі».

Звязда, 30 чэрвеня 2022
 
Дата публикации:30.06.2022
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:1124
 
Ключевые слова:
Польша Граница Визовый режим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме