https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экіпаж беларуса Аляксея Вішнеўскага заняў 2-е месца на пятым этапе «Дакар-2021»


Экіпаж беларуса Аляксея Вішнеўскага з каманды «МАЗ-СПОРТаўта» заняў 2-е месца на пятым этапе «Дакар-2021».
Аляксей Вішнеўскі праехаў спецучастак працягласцю 662 км 5 гадзін 29 мін. 21 сек.

Перамогу святкаваў расіянін Андрэй Каргін з каманды «КАМАЗ-майстар», выніковы час якога — 5 гадзін 26 мін. 39 сек.

Яго таварыш па камандзе Дзмітрый Сотнікаў фінішаваў трэцім з адставаннем 3 мін. 41 сек.

У генеральнай класіфікацыі лідзіруе Дзмітрый Сотнікаў — 20 гадзін 16 мін. 18 сек. Следам ідзе яшчэ адзін экіпаж «КАМАЗ-майстар», якуе кіраваў Антон Шыбалаў (адставанне 33 мін. 53 сек.). Закрывае тройку наймацнейшых чэх Марцін Мацык з каманды «Біг шок рэйсінг» (адставанне 51 мін. 11 сек.).

Аляксей Вішнеўскі займае ў агульным заліку 7-е месца з вынікам 21 гадзінау 45 мін. 37 сек.

«Дакар-2021» праходзіць у Саудаўскай Аравіі па 15 студзеня. Ралі-рэйд стартаваў і завершыцца ў Джыдзе. Большая частка маршруту пралягае ў паўночна-заходняй частцы Саудаўскай Аравіі і ўключае мноства пустынных адрэзкаў з камяністымі ўчасткамі.

Звязда, 7 студзеня 2021
 
Дата публикации:07.01.2021
Тематика:Транспорт, Спорт и Туризм
Просмотров:390
 
Ключевые слова:
Ралли Дакар-2021 Спорт в Беларуси МАЗ-СПОРТавто
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме