https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадзяне краін ЕАЭС з 1 студзеня змогуць бяспошлінна ўвозіць тавары не больш як на 500 еўра


Адпаведнае рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі апублікавана ў базе даных афіцыйных дакументаў на сайце ЕЭК.
Грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза з 1 студзеня 2019 года змогуць бяспошлінна ўвозіць на адзіную мытную тэрыторыю ЕАЭС тавары для асабістага карыстання на суму не большую за 500 еўра, і вага якіх не перавышае 25 кг.

Раней такія ліміты планавалася ўвесці паступова да 1 студзеня 2021 года. Цяпер норма бяспошліннага ўвозу складае 1500 еўра і 50 кг. 

Пры гэтым у адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС, краіны - удзельніцы саюза маюць права толькі ўзмацняць нормы бяспошліннага ўвозу на нацыянальным узроўні.

Гэта рашэнне Савета ЕЭК уступае ў сілу пасля заканчэння 10 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.

У ЕАЭС уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.

8 лістапада 2018, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

 
Дата публикации:08.11.2018
Тематика:ЕАЭС, Спорт и Туризм
Просмотров:429
 
Ключевые слова:
Таможня Пошлина ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме