https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ілья Шымановіч выйграў золата на стомятроўцы брасам на другім этапе Кубка свету


Беларускі плывец Ілья Шымановіч стаў пераможцам другога этапу Кубка свету па плаванні, які праходзіць у Інчхоне (Рэспубліка Карэя).
У чацвер лідар беларускай каманды выступаў на стомятроўцы брасам. У ранішняй папярэдняй сесіі Ілья быў адным з мацнейшых, падзяліўшы лепшы час з галандцам Гаспарам Корба. У фінале беларус выглядаў значна лепш: Шымановіч паказаў рэзультат 56,10 сек. і заваяваў золата. Корба фінішаваў трэцім, паміж двума еўрапейцамі размясціўся Цынь Хаян з Кітая.

Блізкай да медаля сёння была Аліна Змушко. Па выніках папярэдніх заплываў на 200-метроўцы брасам беларуска стала другой, уступіўшы толькі амерыканцы Кейт Даглас. У фінале падняцца гэтак жа высока не атрымалася: Змушко дакранулася да борціка чацвёртай, адстаўшы ад трэцяй пазіцыі на 0,3 сек. На мінулым тыдні на першым этапе Кубка свету ў Шанхаі Змушко і Шымановіч выйгралі па дзве срэбныя ўзнагароды.

Апроч таго, у чацвер за прызы спаборніцтваў у Інчхоне змагалася  Настасся Шкурдай. У вырашальным заплыве на дыстанцыі 50 метраў на спіне брастаўчанка фінішавала сёмай. Этап у Рэспубліцы Карэя прадоўжыцца 25 і 26 кастрычніка.

Звязда, 24 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:24.10.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:89
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Плавание Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме