https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канькабежкі Дамарацкая і Гагіева сталі прызёрамі чэмпіянату Расіі на 500-метроўцы


Беларускія спартсмены заваявалі дзва медалі ў першы дзень чэмпіянату Расіі па канькабежным спорце на асобных дыстанцыях, паведамілі ў прэс-службе НАК.
Спаборніцтвы праходзяць у канькабежным цэнтры ў Каломне. У першы дзень турніру мужчыны і жанчыны разыгралі медалі на дыстанцыі 500 м. У дзяўчат другі час (37,84 сек.) паказала наша Ганна Дамарацкая, бронзавым прызёрам стала яе сяброўка па камандзе Кацярына Гагіева (38,42 сек.). Перамогу з рэзультатам 37,78 сек. атрымала Дар`я Качанава з Ніжагародскай вобласці. У мужчынскіх забегах прынялі ўдзел сямёра беларусаў, лепшым з якіх стаў Ігнат Галавацюк, які замкнуў шасцёрку мацнейшых.

Таксама на старце чэмпіянату Расіі па канькабежным спорце дзяўчаты вызначылі мацнейшых на дыстанцыі 3000 м. Наша Марына Зуева спынілася за крок ад п`едэстала, уступіўшы трэцяй пазіцыі ўсяго тры дзясятыя секунды. Яшчэ адна беларуска Паліна Сівец заняла восьмае месца. Сёння на спаборніцтвах у Каломне спартсмены разыграюць медалі на тысячы метраў, а таксама ў камандных забегах.

20 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.12.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:40
 
Ключевые слова:
Конькобежный спорт Чемпионат России Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме