Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка не здолела захаваць другое месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Традыцыйна ў панядзелак WTA апублікавала абноўлены рэйтынг найлепшых спартсменак свету.
У Сабаленкі ў цяперашні час 7 788 балаў, яна апусцілася на трэці радок у спіску.
Цяпер другой ракеткай свету стала амерыканская спартсменка Коры Гауф, на рахунку якой 7 988 набраных балаў. Лідзіруючую пазіцыю, як і раней займае тэнісістка з Польшчы Іга Швёнтэк, у яе 11 695 балаў.
Што тычыцца іншых беларускіх тэнісістак, то Вікторыя Азаранка палепшыла сваё становішча – яна паднялася на два радкі і апынулася на 19 месцы ў рэйтынгу. Аляксандра Сасновіч узнялася адразу на шэсць пазіцый – да 98-й. Ірына Шымановіч страціла 77 радкоў і аказалася на 275 пазіцыі сусветнага рэйтынгу тэнісістак.
Яна Каладынская таксама не здолела палепшыць сваю пазіцыю, у яе падзенне на 48 радкоў да 293 месца.
Яна Каладынская таксама не здолела палепшыць сваю пазіцыю, у яе падзенне на 48 радкоў да 293 месца.
Нагадаем, у канцы траўня Сабаленка прайграла ў чвэрцьфінале адкрытага чэмпіянату Францыі. Беларуска ўступіла 17-гадовай прадстаўніцы Расіі Міры Андрэевай, якая ў абноўленым рэйтынгу ўзнялася на 15 радкоў і зараз займае 23 месца ў сусветным рэйтынгу.
Да гэтага Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру Internazionali BNL d’Italia серыі WTA-1000 у Рыме. Яна ўступіла польскай спартсменцы і першай ракетцы свету Ізе Швёнтэк.