Беларуска пацвердзіла свой статус фаварыта ў сектары для трайнога скачка. У трэцяй спробе Скварцова паляцела на 14,41 м, амаль на 20 см апярэдзіўшы лепшы вынік срэбнай медалісткі з Расіі Дар’і Нідбайкінай. Тройку медалістаў дапоўніла яшчэ адна расіянка Кацярына Конева (14,13 м).
Другая беларуска Анастасія Дрозд заняла шостае месца са скачком на 13,29 м.
Звязда, 15 чэрвеня 2024