https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Алімпіяда-2024: Клімовіч стала чвэрцьфіналісткай турніру ў акадэмічным веславанні


Беларуска Таццяна Клімовіч выйшла ў чвэрцьфінал спаборніцтваў па акадэмічным веславанні на XXXIII летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы.
На старт турніру жаночых адзіночак выйшлі 32 спартсменкі, наша Таццяна Клімовіч была прадстаўлена ў чацвёртым папярэднім заездзе разам з веслярамі з Перу, Літвы, Бразіліі і Турцыі. Для прамога праходу ў наступную стадыю спаборніцтваў патрабавалася трапіць у тройку лепшых. Перамогу ў гонцы атрымала літоўка Вікторыя Сенкутэ, Клімовіч фінішавала ў чатырох секундах за ёй і таксама стала ўдзельніцай чвэрцьфіналу.

Барацьбу за паўфінал на Алімпійскім водным стадыёне ў Вер-Сюр-Марн дзяўчаты павядуць 30 ліпеня. У другі круг спаборніцтваў адзіночак выйшлі 18 спартсменак, яшчэ 6 пуцёвак будуць разыграны ў заўтрашніх суцяшальных заездах. Раней сёння ў чвэрцьфінал мужчынскага турніру адабраўся наш Яўген Залатой, які першынстваваў у сваім папярэднім заездзе.

У суботу на Алімпіядзе ў Парыжы выступяць яшчэ двое беларускіх спартсменаў: плывец Ілья Шымановіч паспрабуе выйсці ў фінал на стаметроўцы брасам, а веласіпедыстка Ганна Церах пазмагаецца за ўзнагароды ў гонцы з раздзельнага старту. Летнія Алімпійскія гульні 2024 года прадоўжацца па 11 жніўня. Усяго нашу дэлегацыю ў сталіцы Францыі прадстаўляюць 17 спартсменаў у дзесяці відах спорту.

27 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.07.2024
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Олимпиада Париж Франция Академическая гребля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме