Паляваць можна на працягу сутак індывідуальнымі спосабамі — стрэльбавым з засады і з падыходу. Дазволена выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоуляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі з куляй або карцеччу, паляўнічыя лукі і арбалеты.
Прымяненне на паляванні паляўнічых нажоў, асвятляльных прыбораў, аптычных, каліматарных і іншых прыцэлаў і прыцэльных прыстасаванняў для зброі, бінокляў, прыбораў і прыцэлаў начнога бачання, сігнальных сродкаў, у тым ліку сігнальнай зброі, сродкаў камунікацыі і сувязі, акладных сцяжкоў, падсадных жывёл, пудзілаў, профіляў, вабікаў, прынад і іншых сродкаў прынаджвання паляўнічых жывёл дазваляецца без абмежаванняў, акрамя выпадкаў, прапісаных у Правілах вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.
Сяргей Расолька
Звязда, 15 траўня 2020
Сяргей Расолька
Звязда, 15 траўня 2020