https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Футбалісты БАТЭ перамаглі брэсцкае "Дынама" ў матчы чэмпіянату Беларусі


Футбалісты барысаўскага БАТЭ перамаглі брэсцкае "Дынама" з лікам 3:1 у гасцявым паядынку 10-га тура чэмпіянату Беларусі, замацаваўшыся на першым месцы.
Першы тайм гульні ў Брэсце прайшоў з невялікай перавагай гасцей. Рэзультатам гэтага стаў гол Станіслава Драгуна, які на 31-й мінуце сустрэчы замкнуў верхавую падачу Ігара Стасевіча з вуглавога. Прапусціўшы мяч, брастаўчане сталі дзейнічаць больш актыўна, і праз восем мінут іх хуткая контратака завяршылася голам Арцёма Мілеўскага, якому асісціраваў Павел Савіцкі - 1:1.

Пасля перапынку гледачы ўбачылі адкрыты атакуючы футбол, у якім больш дасягнулі поспеху падапечныя Кірылы Альшэўскага. Праўда, на 72-й мінуце барысаўчане маглі апынуцца ў ролі даганяючых, але адзін з лідараў "Дынама" Павел Савіцкі не змог трапіць у вароты з вельмі выгаднай сітуацыі. А літаральна праз мінуту барысаўчане правялі хуткую контратаку, і экс-капітан брастаўчан Павел Няхайчык паразіў вароты сваіх былых аднаклубнікаў. Яшчэ праз сем мінут усе пытанні аб пераможцы зняў сербскі форвард БАТЭ Неманья Міліч, які забіў гол ударам з лініі штрафной плошчы дынамаўцаў.

У нядзелю, 24 мая, гэтыя сапернікі сустрэнуцца ў вырашальным паядынку розыгрышу Кубка Беларусі, які адбудзецца на полі мінскага стадыёна "Дынама".

У чацвер, 21 мая, гродзенскі "Нёман" прыме жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". Яшчэ дзве сустрэчы адбудуцца 22 мая: "Славія" (Мазыр) - "Гарадзея", "Шахцёр" (Салігорск) - "Белшына" (Бабруйск). Заключныя паядынкі 10-га тура пройдуць 23 мая: "Слуцк" - "Рух" (Брэст), "Іслач" (Мінскі раён) - "Энергетык-БДУ" (Мінск), "Віцебск" - "Дынама" (Мінск). Матч паміж "Смалявічамі" і "Мінскам" перанесены на больш позні тэрмін.

Турнірнае становішча: БАТЭ - 22 пункта, "Тарпеда-БелАЗ", "Энергетык-БДУ" - па 18, "Слуцк" - 16, "Іслач", "Шахцёр" - па 15, "Дынама" (Брэст), "Рух" - па 13, "Дынама" (Мінск), "Віцебск" - 12, "Гарадзея", "Славія" - па 11, "Мінск" - 10, "Нёман" - 8, "Смалявічы" - 4, "Белшына" - 3.

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальваюць Гегам Кадзімян ("Нёман") і Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык-БДУ"), якія забілі па шэсць мячоў.

21 мая 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:269
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Футбол Чемпионат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме