Для Сабаленка гэта шосты тытул на турнірах ВТА ў адзіночным разрадзе, трэці - на спаборніцтвах катэгорыі "Прэм`ер".
Арына за перамогу атрымае 605 тысяч долараў і 900 рэйтынгавых балаў.
З перамогай Арыну павіншаваў Прэзідэнт Беларусі. "Яркі поспех у Досе - гэта вынік нясхільнага спартыўнага характару і сілы духу", - адзначыў ён.
Звязда, 1 сакавіка 2020