https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі фрыстайліст Павел Дзік выйграў бронзу на этапе КС у Казахстане


Беларускі фрыстайліст Павел Дзік выйграў бронзу на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы, які завяршыўся ў Казахстане.
Рэзультат, які дазволіў беларусу замкнуць тройку мацнейшых, – 111,37. Перамогу святкаваў Крыстофер Ліліс з ЗША (121,27). Другое месца ў Прыміна Вернера са Швейцарыі (117,65).

Максім Гусцік заняў 4-е месца (102,87), Макар Мітрафанаў - 7-е (88,83), Ігар Драбянкоў - 16-е (83,19) і Дзмітрый Мазуркевіч - 21-е (72,49).

У жаночых спаборніцтвах першынствавала ўкраінка Надзея Махнацкая (73,66). Другое месца ў Меган Нік з ЗША (73,08). Трэцяя пазіцыя засталася за казахстанскай фрыстайлісткай Жанботай Алдабергенавай (71,20).

Беларуска Сняжана Драбянкова заняла 8-е месца. Астатнія беларускі старт у Казахтане прапускалі.

28 лютага 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.02.2020
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:237
 
Ключевые слова:
Фристайл Спорт в Беларуси Кубок мира
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме