16-га студзеня ў паядынку 1/4 фіналу беларуска сустракалася з экс-першай ракеткай свету румынкай Сімонай Халеп (4) і перамагла ў двух сэтах - 6:4, 6:2. Гульня прадаўжалася 1 гадзіну 11 мінут.
У матчы за выхад у фінал Арына Сабаленка будзе сапернічаць з украінкай Даянай Ястрэмскай (24).
У першым раўндзе Арына Сабаленка абыграла прадстаўніцу кітайскага Тайбэя Се Шувэй (36) - 5:7, 6:1, 7:5, а потым перамагла амерыканскую тэнісістку Бернарду Перу (70) - 7:6 (7:4), 6:2.