У першую дзясятку зімовых чараўнікоў краін СНД, папулярных у турыстаў і мясцовых жыхароў, увайшлі таксама Аяз Ата ў Казахстане, Шахта Баба ў Азербайджане, Каханд Папа ў Арменіі, Карбоба ва Узбекістане, Мош Крэчун у Малдове, Аяз Ата ў Кыргызстане, Бабаі Барфі ў Таджыкістане, Аяз Баба ў Туркменістане і Таўліс Папа ў Грузіі.
Рэйтынг складзены па выніках аналізу папулярнасці рэзідэнцый Дзядоў Марозаў.Беларускі Дзед Мароз сустракае гасцей у сваёй рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы. Сядзіба беларускага Дзеда Мароза - самы вядомы турыстычны брэнд краіны. Штогод яе наведваюць амаль 150 тыс. чалавек. Сядзіба займае амаль 15 га, акрамя хаты Дзеда Мароза тут ёсць церам Снягурачкі, Чароўны Млын, паляна Дванаццаці месяцаў, алея знакаў усходняга календара.
29 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА