https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія атлеты заваявалі дзве бронзавыя ўзнагароды на чэмпіянаце свету па ММА ў Сінгапуры


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Беларускай федэрацыі панкраціёна і змешаных баявых адзінаборстваў Аляксандр Абдулхакаў.
Беларускія спартсмены заваявалі два бронзавыя медалі на чэмпіянаце свету па змешаных адзінаборствах (ММА), які праходзіць 18-23 лістапада ў Сінгапуры. 

У вагавой катэгорыі да 77,1 кг на трэцюю прыступку п`едэстала гонару падняўся беларус Аляксандр Кавалёў. У паўфінальным паядынку ён саступіў тытулаванаму ўкраінцу Артуру Вараб`ёву. Бронзавы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла Вольга Камарова (65,8 кг). У 1/2 фіналу яна прайграла аўстралійцы Эні Тэтчэр.

Беларусь на сусветным форуме прадстаўлялі шэсць спартсменаў. Усяго ўдзел у турніры прымаюць атлеты з 60 краін.

Чэмпіянат свету праводзіцца пад эгідай Global Association Of MMA (GAMMA), штаб-кватэра якой размешчана ў Нідэрландах. Арганізацыя заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з адным з буйнейшых прафесійных прамоўшнаў у свеце ONE Championship, лепшыя байцы сусветнага форуму папоўняць каманду арганізацыі.

Арганізатары турніру ставяць за мэту стварэнне роўных магчымасцей для байцоў з розных краін для пабудовы кар`еры на прафесійным узроўні. Акрамя таго, GAMMA мае планы па ўключэнні ММА ў лік алімпійскіх відаў спорту.

21 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.11.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:228
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Чемпионат мира ММА Панкратион
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме