https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Попыт насельніцтва на здаровы адпачынак у басейне неабходна задавальняць, таму праграма будаўніцтва такіх аб`ектаў будзе прадоўжана


Аб гэтым заявіла 6-га лістапада кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава ў час адкрыцця новага басейна ў мінскім мікрараёне Шабаны.
"Заводскі раён вельмі вялікі. Вядома, павінна быць развітая інфраструктура. Мы бачым, што пабудавана шмат жылля, але не было такога спартыўнага аб`екта. Калі мы адкрывалі спартыўны комплекс "Мандарын", кіраўнік дзяржавы паставіў задачу пабудаваць у Мінску як мага больш басейнаў, каб у людзей была магчымасць і займацца спортам, і проста прыйсці паплаваць. Цяпер мы бачым прыклад таго, якія басейны павінны ўзводзіцца. За 10 месяцаў быў пабудаваны гэты аб`ект, недарагі па цане. Упэўнена: ён будзе карыстацца попытам у жыхароў мікрараёна", - адзначыла Наталля Качанава.

Яна лічыць абсалютна правільнай традыцыю напярэдадні 7 лістапада рабіць такія сацыяльна значныя падарункі жыхарам Беларусі.

"Будаўніцтва басейнаў будзе прадаўжацца там, дзе гэта неабходна. На 234 тыс. насельніцтва раёна гэта чацвёрты басейн. Гэта няшмат, таму праграма будзе прадоўжана", - падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Будаўніцтва басейна "Волат" пачалі ў пачатку бягучага года. Заказчыкам работ выступіла УКБ Заводскага раёна, генпадрадчыкам - філіял СУ нумар 199 ТАА "Будтрэст нумар 35". Яго дырэктар Валерый Крупінскі на адкрыцці аб`екта ўручыў сімвалічны ключ дырэктару ЦФАР Заводскага раёна Ірыне Альхоўскай.

У Заводскім раёне гэта ўжо другі басейн па праекце тыпавых уласцівасцей, прычым узводзіўся ён з улікам дапрацоўкі некаторых тэхнічных недасканаласцей, дапушчаных пры будаўніцтве першага - у Брылевічах. Абышоўся ён крыху даражэй - Br5 млн (у Брылевічах - Br4,8 млн). У басейне ў адну змену могуць плаваць 70 чалавек: 50 - у вялікай чашы і 20 - у малой (дзіцячай).

Створаны ўмовы для заняткаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі: памяшканні абсталяваны спецыяльнымі пад`ёмнікамі, поручнямі, безбар`ернае асяроддзе арганізавана ў раздзявалках, прыбіральнях і душавых пакоях.

Па прапанове спартсменаў уладкаваны пакой сухога плавання. У ім плыўцы перад заняткамі ў вадзе могуць размяцца на трэнажорах. Хол басейна ўпрыгожыў вялікі акварыум.

Ёсць магчымасць арандаваць ручнікі. Вакол аднапавярховага будынка добраўпарадкавана вялікая тэрыторыя, якая можа стаць цэнтрам прыцягнення для мясцовых жыхароў, месцам правядзення святочных мерапрыемстваў, якога вельмі не хапала жыхарам мікрараёна.

У першую чаргу басейн патрэбны для абслугоўвання насельніцтва, але будуць і вызначаныя гадзіны для трэніровак юных спартсменаў.

"Мы вельмі чакалі адкрыцця, - падзяліліся радасцю жыхары мікрараёна. - Нарэшце будзе куды схадзіць і паплаваць, і на аквааэробіку. Мамам з каляскамі цяпер ёсць дзе гуляць: тэрыторыю вакол добраўпарадкавалі".

А яшчэ жыхары з нецярплівасцю чакаюць надыходу Новага года: ім абяцалі свята мікрараёна з ёлкай на новай пляцоўцы. Уладкавана спартыўная пляцоўка з антывандальным абсталяваннем для варкаўта і іншымі трэнажорамі. Нават у дажджлівы дзень адкрыцця іх аблюбавалі дзеці: яны заявілі, што будуць тут частымі гасцямі. Прадугледжана і паркоўка на 49 машына-месцаў.

6 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.11.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:276
 
Ключевые слова:
Мінск Шабаны Бассейн Строительство Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме