Беларусь у чацвёртым квартале гэтага года паднялася на адзін радок у Індэксе пашпартоў, які складае кампанія Henley & Partners.
Цяпер рэспубліка займае ў ім 64-е месца. Колькасць бязвізавых напрамкаў для ўладальнікаў беларускага пашпарта не змянілася - іх па-ранейшаму 75. Такі ж паказчык у Казахстана.
Першае месца ў індэксе кампаніі Henley & Partners па-ранейшаму дзеляць Японія і Сінгапур. З пашпартамі гэтых краін можна з`ехаць без візы па 190 напрамках з 227 магчымых. Другое месца падзялілі Германія, Фінляндыя і Паўднёвая Карэя - 188 бязвізавых краін. На трэцім радку засталіся Данія, Італія і Люксембург - 187 кірункаў.
Індэкс Вялікабрытанія і ЗША самы нізкі з 2010 года - яны на шостым месцы пры тым, што яшчэ ў 2014-м годзе абедзве краіны займалі першае месца ў рэйтынгу.
Найбольш паспяховымі тры месяцы сталі для Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў. Краіна паднялася на рэкордныя пяць радкоў, атрымаўшы бязвізавы доступ у шэраг афрыканскіх краін. Цяпер для грамадзян ААЭ адкрыты 175 бязвізавых кірункаў.
Грамадзяне Расіі за гэты квартал атрымалі бязвізавы доступ у Сьера-Леонэ, і зараз расіяне могуць наведваць без візы 117 краін.
Афганістан знаходзіцца на апошнім - 107-м месцы Індэкса. Без візы грамадзяне гэтай дзяржавы могуць наведаць толькі 25 краін.
Мінск, 1 кастрычніка 2019
Sputnik
Sputnik