У вырашальным паядынку Сабаленка сустрэлася з амерыканкай Элісан Рыске. Матч завяршыўся перамогай беларускі - 6:3, 3:6, 6:1. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 54 хвіліны.
Пасля гульні Сабаленка падзякавала саперніцы за гульню, адзначыўшы, што з ёй заўсёды цікава гуляць. Беларуска прызналася, што тыдзень выдаўся для яе цяжкім. Яна падзякавала ўсім за падтрымку.
"Я баялася адпраўляцца ва Ухань у гэтым годзе, баялася абараняць тытул. Але я рада перамозе, рада, што мы разам", - сказала Арына.
Беларуска абараніла чэмпіёнскі тытул. Нагадаем, у мінулым годзе яна была мацнейшай за прадстаўніцу Эстоніі Анэт Кантавейт.
Цікава, што Арына Сабаленка стала другой тэнісісткай у гісторыі, якой удалося двойчы заваяваць тытул ва Ухане. Да гэтага чэшка Петра Квітава два разы перамагала на турніры (2014, 2016).
Для 21-гадовай беларускі, якая займае 14-е месца ў рэйтынгу WTА, гэта чацвёртая перамога на турнірах WTA ў адзіночным разрадзе.
На наступным тыдні першая ракетка Беларусі стартуе на турніры ў Пекіне China Open.
Мінск, 28 верасня 2019
Sputnik
Sputnik