https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Максім Варабей і Дзінара Алімбекава перамаглі ў спрынце на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне


Пераможцамі ў спрынце ў мужчын на чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне стаў Максім Варабей, у дзяўчат - Дзінара Алімбекава.
Максім Варабей пераадолеў дыстанцыю 10 км за 24 мін. 52,9 сек. Другім прыйшоў да фінішу Антон Смольскі (адставанне 3,9 сек).

Бронзавую ўзнагароду заваяваў Раман Ялетнаў, уступіўшы лідару гонкі 16,8 сек.

У дзяўчат у гонцы на 7,5 км перамагла алімпійская чэмпіёнка 2018 года Дзінара Алімбекава, фінішаваўшы за 22 мін. 54,6 сек. Алена Кручынкіна стала другой, саступіўшы 5,9 сек. Трэці радок падагульняючага пратакола заняла Ганна Сола (адставанне 54,4 сек.).

Чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне праходзіць у рэспубліканскім алімпійскім цэнтры "Раўбічы" 27-28 верасня. Завершацца спаборніцтвы гонкамі праследавання.

27 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.09.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:288
 
Ключевые слова:
Чемпионат Спорт в Беларуси Летний биатлон Раўбічы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме