"Для мяне няма ў свеце прыгажэйшай арэны, чым стадыён "Дынама". Вы ведаеце, я шмат сустракаюся са спартсменамі, я гаварыў з імі, і ўсе былі настолькі задаволены, што мы прыехалі ў Мінск і ўдзельнічалі тут у матчавай сустрэчы Еўропа - ЗША. Таму што ўсё працавала так, як мы планавалі і задумвалі. Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і ваш народ поўнасцю падтрымалі гэту лёгкаатлетычную сустрэчу", - сказаў кіраўнік Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.
Адказваючы на пытанне аб магчымым правядзенні вялікіх спартыўных стартаў у Беларусі, Свен Арнэ Хансен адзначыў, што краіна можа на іх разлічваць: яе заяўка на правядзенне чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў 2024 годзе - адна з самых моцных.
Першы ў гісторыі лёгкаатлетычны матч Еўропы і ЗША праходзіў на мінскім стадыёне "Дынама" 9-10 верасня. У ім прынялі ўдзел больш за 300 лёгкаатлетаў. У складзе еўрапейскай каманды было 14 беларускіх спартсменаў. Яны ўнеслі значны ўклад у агульную перамогу. У прыватнасці, лепшымі ў сваіх відах былі Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню) і Настасся Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню). Другія месцы занялі Ганна Малышчык (кіданне молата) і Таццяна Халадовіч (кіданне кап`я).
12 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА