https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пяціборка Ірына Прасянцова заваявала бронзу на ЧЕ і атрымала ліцэнзію на Алімпіяду ў Токіа


Ірына Прасянцова заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы па сучасным пяцібор`і і атрымала імянную ліцэнзію на XXXII летнюю Алімпіяду ў Токіа.
У фінале спаборніцтваў беларуска ўпэўнена пачала выступленне, заняўшы першае месца ў фехтаванні. Ірыне Прасянцовай не ўдалося трапіць на прызавыя месцы ў плаванні, канкуры і бегу са стральбой, але заробленых балаў ёй хапіла, каб стаць бронзавым прызёрам - 1364 балы.

Першае месца заняла Лаўра Асадаўскайтэ з Літвы - 1390 балаў, а срэбны медаль заваявала Кейт Фрэнч з Вялікабрытаніі - 1381.

Іншыя беларускі паказалі больш нізкія рэзультаты: Вольга Сілкіна заняла шостае месца - 1346 балаў, Настасся Пракапенка, якая перамагала на чэмпіянатах Еўропы 2017 года ў Мінску і ў 2012-м у Сафіі (Балгарыя), завяршыла барацьбу на 15-м радку пратакола - 1319.

У камандным заліку жаночая зборная Беларусі была ўдастоена срэбнай узнагароды - 4029 пунктаў. Залаты медаль у брытанак - 4074 пункта.

Як растлумачылі ў Федэрацыі сучаснага пяцібор`я, па выніках кантынентальнага форуму ў беларускай каманды цяпер дзве ліцэнзіі на Алімпійскія гульні ў Токіа.

Настасся Пракапенка атрымала права выступіць на галоўных стартах чатырохгоддзя, перамогшы раней у 2018 годзе на чэмпіянаце свету ў Мехіка, другую пуцёўку ў сталіцу Японіі зарабіла Ірына Прасянцова.

Адзначым, у верасні 2018-га Настасся Пракапенка і Ірына Прасянцова занялі першае месца на сусветным форуме ў эстафеце.

Галоўным стартам бягучага сезона для пяціборцаў стане чэмпіянат свету ў Будапешце (1-8 верасня), дзе прадоўжыцца адбор на Алімпійскія гульні.

12 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.08.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:305
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Пятиборье Олимпийская лицензия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме