https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пашыраны зона і даўжыня бязвізу ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 300 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян".
Дакумент будзе дзейнічаць замест указа ад 26 снежня 2017 года нумар 462, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Раней існуючыя раздзельна дзве бязвізавыя зоны для турысцка-рэкрэацыйных тэрыторый Брэста і Гродна аб`ядноўваюцца ў адну бязвізавую тэрыторыю "Брэст - Гродна".

У яе ўключаюцца яшчэ пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі. У гэтым рэгіёне тэрмін бязвізавага знаходжання ў турыстычных мэтах павялічваецца да 15 сутак для грамадзян 73 дзяржаў. Акрамя таго, будзе забяспечана магчымасць уезду яшчэ праз два дадатковыя пункты пропуску на дзяржаўнай граніцы ("Беняконі" і "Бераставіца").

Іншаземцы змогуць перамяшчацца без віз па ўсёй тэрыторыі заходніх абласцей пры ўмове перамяшчэння ў складзе арганізаваных турыстычных груп па маршрутах, што прадугледжваюць наведванне бязвізавай тэрыторыі "Брэст - Гродна".

"Прыняцце ўказа прадаўжае мэтанакіраваныя намаганні беларускай дзяржавы па развіцці трансгранічных чалавечых кантактаў, з`яўляецца сведчаннем адкрытага і дружалюбнага характару знешняй палітыкі Беларусі. Дакумент будзе садзейнічаць росту турыстычнай прывабнасці нашай краіны і ўмацаванню эканомікі прыгранічных рэгіёнаў", - адзначылі ў прэс-службе.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым захоўваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь для грамадзян шэрага дзяржаў на тэрмін да 30 сутак праз пункт пропуску ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, што прадугледжана ўказам ад 9 студзеня 2017 года нумар 8 (са змяненнямі, якія ўступілі ў сілу 24 ліпеня 2018 года).

7 жніўня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2019
Тематика:Культура, Спорт и Туризм
Просмотров:328
 
Ключевые слова:
Туризм в Беларуси Визовый режим Гродна Брэст
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме