Вядомая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў пары з аўстралійкай Эшлі Барці стала пераможцай парнага разраду турніру катэгорыі "Прэм`ер" у Рыме.
Агульны прызавы фонд спаборніцтвы складае 3,4 мільёна долараў.
У вырашальным паядынку беларуска і аўстралійка змагаліся з немкай Ганнай-Ленай Грэнефельд і прадстаўніцай Нідэрландаў Демі Схюрс (4:6, 6:0, 10:3).
Для Азаранкі гэты тытул WTA ў парным разрадзе стаў восьмым у кар`еры, для Барці - дзесятым.
У фінале адзіночнага разраду чэшка Караліна Плішкава (сёмая ракетка свету) аказалася мацней за брытанку Ёхану Конці, якая займае 42-е месца ў сусветным рэйтынгу (6:3, 6:4).
Sputnik, 20 траўня 2019