https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зборная Беларусі адолела хакеістаў Казахстана ў таварыскім матчы


Хакеісты нацыянальнай зборнай Беларусі перамаглі па булітах 5:4 каманду Казахстана ў спарынгу ў Нур-Султане.
У заключным кантрольным матчы перад чэмпіянатам свету беларусы прапусцілі дзве шайбы - на 15-й мінуце лік адкрыў Мікіта Міхайліс, а незадоўга да перапынку Антон Сагадзееў падвоіў перавагу казахстанскай каманды.

У другім перыядзе госці пачалі дзейнічаць больш актыўна, і спачатку Яўген Кавыршын скараціў разрыў, а потым Станіслаў Лапачук зраўнаваў рахунак - 2:2.

У заключнай дваццацімінутцы гаспадары, якіх трэніруе беларускі спецыяліст Андрэй Скабелка, зноў выйшлі наперад на дзве шайбы пасля кідкоў Дасціна Бойда і Дзмітрыя Шаўчэнкі.

Падапечныя Андрэя Сідарэнкі зноў здолелі адыграцца дзякуючы галявому дублю Ягора Шаранговіча, які вызначыўся на 55-й і 58-й мінутах гульні - 4:4. У авертайме закінутых шайбаў не было, а ў серыі пасляматчавых булітаў перамогу беларусам прынёс Яўген Кавыршын.

Склад зборнай Беларусі быў такі: Мільчакоў (Асіпкоў); Плат - Кавыршын - Дзямкоў; Бокун - Явенка, Сушко - Шаранговіч - Феакцістаў; Усціненка - Гатавец, А.Маляўка - Кіслы - С.Маляўка; Лапачук - Развадоўскі - Когалеў; Туркін, Карабань, Салаўёў.

На сусветным першынстве ў Нур-Султане сапернікамі беларусаў за адну з дзвюх пуцёвак у элітны дывізіён чэмпіянату планеты будуць зборныя Літвы (29 красавіка), Венгрыі (30 красавіка), Славеніі (2 мая), Казахстана (4 мая) і Рэспублікі Карэя (5 мая).

25 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:345
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Хоккей Спарринг Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме