Мадэлісты з Гродна надрукавалі на 3D-прынтары лятаючую копію ракеты-носьбіта "Сатурн-5" у маштабе 1:50. Праект рэалізавалі да Дня касманаўтыкі навучэнцы лабараторыі сумесна са спецыялістамі навукова-тэхналагічнага парка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Святкаванне Дня касманаўтыкі ў Гродне - своеасаблівая традыцыя. Важнае месца ў ёй займаюць пускі мадэлей ракет.
БЕЛТА, 12 красавіка 2019