У другім відэа пра Мінск журналісты Euronews зноў нагадалі, што ўлетку бягучага года Беларусь будзе прымаць другія Еўрапейскія гульні.
У сюжэце пра сваю падрыхтоўку да гульняў распавялі гімнастка Кацярына Галкіна і тэнісіст Аляксандр Ханін, для якіх спаборніцтвы могуць стаць пуцёўкай на наступную Алімпіяду.
У роліку паказалі новыя электробусы, якія з`явяцца на вуліцах Мінска да гульняў, стваральнікаў адмысловага прыкладання для мабільных, якое заклікана дапамагчы гасцям горада арыентавацца ў спаборніцтвах і месцах іх правядзення.
Sputnik, 11 красавіка 2019
Sputnik, 11 красавіка 2019