https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуска Дар`я Навумава заваявала золата ЧЕ па цяжкай атлетыцы ў Батумі


Беларуска Дар`я Навумава заваявала залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Батумі (Грузія).
У вагавой катэгорыі да 76 кг срэбны прызёр Алімпіяды-2016 стабільна правяла сваё выступленне, паказаўшы рэзультат 242 кг (106+136 кг). Адзін з лідараў у гэтай вазе іспанка Лідзія Валенцін заваявала срэбную ўзнагароду - 241 кг (108+133 кг). У заключнай спробе ёй не скарылася штанга вагой 137 кг. Бронзавым прызёрам чэмпіянату стала Патрысія Стрэнюс са Швецыі - 233 кг (101+132 кг).

Пасля выступлення Дар`я Навумава адзначыла, што выступіла па намечаным плане, зрабіўшы ўсе тры спробы ў другім практыкаванні - штуршку.

На чэмпіянаце Еўропы ў Батумі ў беларускай камандзе раней залатую ўзнагароду ў дваябор`і заваяваў Генадзь Лапцеў, другое месца ў Пятра Асаёнка, бронзавыя ўзнагароды ў актыве Юліі Асаёнак (45 кг) і Вадзіма Ліхарада (73 кг).

На кантынентальным форуме ў Батумі спаборнічаюць больш за 400 атлетаў з 47 краін. Гэты турнір мае статус ліцэнзійнага. Яго ўдзельнікі змогуць заваяваць ачкі, неабходныя для выступлення на Алімпійскіх гульнях у Токіа ў 2020 годзе. Завершыцца чэмпіянат Еўропы ў Грузіі 13 красавіка.

12 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:441
 
Ключевые слова:
Спорт в Беларуси Тяжёлая атлетика Чемпионат Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме