https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У складзе БАТЭ на выязны матч з "Арсеналам" адправіліся 22 футбалісты


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе 15-разовых чэмпіёнаў Беларусі.
Футбалісты барысаўскага БАТЭ 15 лютага адправіліся ў Лондан, дзе будуць рыхтавацца да матчу 1/16 фіналу Лігі Еўропы з "Арсеналам".

Трэнерскі штаб БАТЭ на чале з Аляксеем Багам уключыў у выязны склад 22 футбалісты:

варатары - Аляксандр Свірскі, Антон Чычкан, Дзяніс Шчарбіцкі;

абаронцы
- Дзмітрый Бяссмертны, Захар Волкаў, Аляксей Рыяс, Ягор Філіпенка, Аляксандр Філіповіч;

паўабаронцы
- Дзмітрый Бага, Яўген Бярозкін, Аляксандр Глеб, Станіслаў Драгун, Эрвейн Мукам, Аляксандр Нямірка, Андрэй Патапенка, Слабадан Сімавіч, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі;

нападаючыя
- Боян Дубаіч, Неманья Міліч, Максім Скавыш, Ясэ Туамінен.

З-за траўмы камандзе не зможа дапамагчы форвард Уладзіслаў Мухамедаў. У дамашнім матчы 1/16 фіналу ЛЕ барысаўчане адолелі футбалістаў "Арсенала" з мінімальнай перавагай 1:0 - дзякуючы голу Станіслава Драгуна ў канцы першага тайма.

Паядынак у адказ адбудзецца 21 лютага на лонданскім стадыёне (пачатак у 20.55).

Футбалісты БАТЭ яшчэ ні разу не выходзілі ў 1/8 фіналу кантынентальных турніраў.

15 лютага 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:415
 
Ключевые слова:
БАТЭ Футбол Спорт в Беларуси Лига Европы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме