https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Азаранка прабілася ў фінал парнага разраду турніру ў Акапулька


У паўфінальным матчы беларуска ў дуэце з кітаянкай Чжэн Сайсай у трох сэтах перамагла канадска-амерыканскую пару Шэрон Фічмэн і Марыю Санчэс.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў пары з кітаянкай Чжэн Сайсай выйшла ў фінал турніру ў мексіканскім Акапулька.

Паўфінальны матч турніру адбыўся ў суботу, 2 сакавіка. Беларуска-кітайскі дуэт сустрэўся на корце з канадска-амерыканскай парай Шэрон Фічмэн і Марыя Санчэс. У першых двух сэтах Азаранка і Сайсай без праблем расправіліся з саперніцамі, у трэцяй партыі яны саступалі канадцы і амерыканцы з лікам 5:8, аднак змаглі адыграцца і вырваць перамогу. Канчатковы лік - 6:7, 6:2, 13:11. Дзяўчаты правялі на корце 1 гадзіну 39 хвілін.

У фінале Вікторыя Азаранка і Чжэн Сайсай сустрэнуцца з амерыкана-мексіканскім дуэтам Дэзайр Краўчык і Джуліанай Олмас. Матч паміж імі пройдзе ў ноч на нядзелю 3 сакавіка.

У адзіночным разрадзе Вікторыя Азаранка, якая цяпер з`яўляецца 50-й ракеткай свету, не змагла прабіцца ў паўфінал. У чвэрцьфінальным матчы яна саступіла амерыканцы Сафіі Кенін (35-ы нумар рэйтынгу WTA). Кенін, дарэчы, выйшла ў фінал турніру, дзе згуляе з кітаянкай Ван Яфань.

Мінск, 2 сакавіка 2019
Sputnik
 
Дата публикации:02.03.2019
Тематика:Новости, Спорт и Туризм
Просмотров:336
 
Ключевые слова:
Теннис Спорт в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме