У чвэрцьфінале беларуска ў двух сэтах была мацней за швейцарскую тэнісістку Цімею Бачынскі (192) - 6:3, 6:3. Да гэтага Аляксандра Сасновіч перамагла дзясятую ракетку планеты расіянку Дар`ю Касаткіну і аўстралійскую тэнісістку Прысцылу Хон (161).
У барацьбе за траплянне ў фінал Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з пераможцай матчу паміж другім нумарам сусветнага рэйтынгу немкай Ангелікай Кербер і чэшкай Петрай Квітавай, якая займае 8-е месца ў рэйтынгу WTA.
10 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА