Кваліфікацыя на Алімпійскія гульні ажыццяўлялася на этапах Кубка свету па скачках на батуце ў Партугаліі, ЗША і Балгарыі ў 2023 годзе, а таксама на турнірах у Азербайджане і Германіі ў цяперашнім сезоне. З-за адхілення ад міжнародных стартаў беларускія батутысты прапусцілі тры мінулагоднія этапы, але пасля вяртання на сусветную арэну змаглі заявіцца на два заключныя турніры. Згодна з правіламі адбору, у алімпійскім рэйтынгу ўлічваліся толькі два лепшыя рэзультаты з пяці, дзякуючы гэтаму правілу нашы спартсмены захоўвалі шанцы пазмагацца за ліцэнзіі, якія ў скачках на батуце не з`яўляюцца імяннымі.
Па выніках усіх этапаў у мужчын пуцёўкі ў Парыж сваім нацыянальным алімпійскім камітэтам прынеслі дзесяць чалавек, у іх лік увайшоў і чэмпіён Гульняў-2020 у Токіа Іван Літвіновіч. На спаборніцтвах у Баку і Котбусе беларус займаў трэція месцы, у выніку чаго атрымаў 100 балаў у агульны залік - гэты рэзультат аказаўся другім сярод усіх удзельнікаў.
У дзяўчат ліцэнзіі таксама атрымала мацнейшая дзясятка, пропуск на Алімпіяду нашай жаночай камандзе прынесла Віялета Бардзілоўская. У канцы лютага беларуска стала 10-й на этапе ў Азербайджане, а на мінулых выхадных паказала 12-ы рэзультат у Германіі. Падагульняючая сума Бардзілоўскай склала 40 ачкоў, што адпавядае дзявятаму радку сусветнага рэйтынгу. Ад непрахадной адзінаццатай пазіцыі Віялета адарвалася на дзевяць балаў.
25 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
25 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА